Iмёны i прозвiшчы беларусаў
Мінавіта кожнага з нас цікавіць,адкуль узялося імя бацькі, матулі, сваё імя.Аднак кваліфікаваных і дастатковых ведаў для такога роду заняткаў у многіх не хапае.Свае ўласныя імёны маюць і міфалагічныя істоты, планеты, існуюць клічкі жывёл і г.д.Мала хто з нас задаваў сабе пытанне: як мяне завуць?Яно само па сабе зразумелае - даюць імёны, каб вырозніваць з мноства аднаго.Але потым выяўляецца, что існуе мноства Лен, Тань, Валодзей ці Раманаў.Вось тады і ўзнікае пытанне - адкуль у чалавека імя?У старажытных славянкіх плямёнаў было толькі асабістае імя ці больш правільна - мянушка.У сербаў бытуе паданне: у адной сям’і нараджаліся хлопчыкі, але доўга не жылі.Тады стары вандроўнік параіў: калі народзіцца хлопчык, назавіце яго Вукам (Ваўком) . Так і зрабілі.